Суднапрапускныя збудаванні – гідратэхнічнае збудаванне па водным шляху для забеспячэння суднаходства, прызначанае для праходу судоў праз гідравузел.
Адрозніваюць два асноўныя тыпы суднапрапускных збудаванняўСуднаходны шлюз – подпорнае гідратэхнічнае збудаванне для пераадолення судамі на плаву засяроджанага перападу ўзроўню вады па водным шляху.
Суднаходныя шлюзы на ўнутраных водных шляхах падзяляюць:
1. па колькасці камер, размешчаных паслядоўна:Галовы шлюза падтрымліваюць рознасць узроўняў вады паміж бьефамі і камерай пры яе напаўненні і апаражненні. На іх размяшчаецца абсталяванне, прызначанае для ажыццяўлення працэсу шлюзавання.
У камеры шлюза, абмежаванай з бакоў сценамі, знаходзяцца судны пры іх шлюзаванні. На сценах камеры размяшчаюцца прылады ў выглядзе тумбаў, а па вышыні - плывучыя рымы, за якія швартуюцца судны.
Подыходныя каналы, якія прымыкаюць да галоў шлюза, маюць памеры, якія забяспечваюць разыходжанне судоў пры ўваходзе ў камеру і выхадзе з яе, а таксама бяспечныя ўмовы стаянкі судоў, якія чакаюць шлюзавання ў прычальных збудаваннях (сценак).
Для забеспячэння паступовага ўваходу суднаў у адтуліны галоў шлюза ўбудоўваюцца накіравальныя збудаванні (палы), якія маюць у плане выгляд крывалінейных сцен.
Габарыты, абсталяванне, кампаноўку, выбар метак, колькасць паралельных нітак суднапрапускных збудаванняў неабходна прымаць у залежнасці ад памераў разліковых суднаў (саставаў), забеспячэння бяспекі суднаходства, а таксама груза-і суднаабароту, вызначаных на падставе схем развіцця воднага транспарту на разліковы тэрмін, а пры іх адсутнасці - на аснове спецыяльных эканамічных даследаванняў.