Агульная працягласць беларускай часткі міжнароднага воднага шляху Е40, які праходзіць па р. Мухавец, Днепра-Бугскім канале, р. Піна і р. Прыпяць складае 651 км. Ад Брэста ўздоўж ракі Мухавец і Днепра-Бугскага канала размешчана дзевяць шлюзаў, а паміж г. Пінск і г. Мікашэвічы - два шлюзы.

Значная частка навігацыйнага і гідратэхнічнага абсталявання Днепра-Бугскага канала была пабудавана да вайны і адноўлена ў 1945-47 гг. Улічваючы поўны знос асноўных канструкцый, а таксама неадпаведнасць габарытаў камер суднаходных шлюзаў сучасным патрабаванням, у рамках нацыянальных праграм развіцця воднага транспарту вядзецца планамерная работа па правядзенні іх рэканструкцыі. Пры гэтым мадэрнізуемыя суднаходныя шлюзы прыводзяцца ў адпаведнасць з патрабаваннямі Va класа па еўрапейскай класіфікацыі. Пачынаючы з 2003 года, было рэканструявана 5 суднапрапускных шлюзаў і 3 плаціны.


Ужо выканана рэканструкцыя ўсіх гідравузлоў заходняга схілу Днепра-Бугскага канала. У цяперашні час вядзецца праца па рэканструкцыі чарговага шлюза на ўсходнім схіле ДБК "Рагадашч" у Іванаўскім раёне.



Тэхнічныя характарыстыкі суднаходных шлюзаў Днепра-Бугскага воднага шляху.

Пралёты пад мастамі па ўсім шляху больш за 7 м, што адпавядае патрабаванням Vb класа водных шляхоў.

profil_dbk_2018_wops.jpg

Каскад Днепра-Бугскага канала


Парадак праходу пад мастамі, праход плацін і шлюзаў у адпаведнасці з правіламі плавання па ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь

Графік працы суднапрапускных збудаванняў Днепра-Бугскага канала: кругласутачна в ў навігацыйны перыяд.

Структурнае падраздзяленне, адказнае за работу гідратэхнічных збудаванняў Днепра-Бугскага канала:

Аддзел гідратэхнічных збудаванняў
тэл./Факс +375 (165) 32-22-76
ogts@dneprobug.by

Суднаходны шлюз гідравузла №1 «Дубай», усходні схіл ДБК, Пінскі раён

Суднаходны шлюз гідравузла №1 «Дубай», усходні схіл ДБК, Пінскі раён

Суднаходны шлюз гідравузла «Кобрын», заходні схіл ДБК, г. Кобрын

Суднаходны шлюз гідравузла «Кобрын», заходні схіл ДБК, г. Кобрын

Суднаходны шлюз гідравузла №8 «Залуззе», заходні схіл ДБК, Жабінкаўскі раён

Суднаходны шлюз гідравузла №10 «Трышын», заходні схіл ДБК, г. Брэст

Суднаходны шлюз гідравузла №11 «Качановічы», усходні схіл ДБК, Пінскі раён

0
/
0