РУЭБП «Днепрабугводшлях» прадастаўляе паслугі па арганізацыі грузаперавозак аўтамабільным і ўнутраным водным транспартам, а таксама паслугі па арэндзе будаўнічай тэхнікі. Для аказання транспартных паслуг, прадпрыемства выкарыстоўвае ўласны аўтапарк і флот.

ПЕРАВОЗКІ АЎТАТРАНСПАРТАМ

Да несумнеўных вартасцяў аўтамабільных перавозак адносіцца вялікая манеўранасць і рухомасць, высокая хуткасць дастаўкі грузаў. Таксама вельмі важная здольнасць дастаўкі грузу непасрэдна са склада адпраўшчыка да склада атрымальніка без перагрузкі, высокая захаванасць грузаў. Уся наша тэхніка знаходзіцца ў выдатным стане. Вадзіцелі са шматгадовым вопытам работы даставяць груз хутка і ў адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыка.

Наш парк будаўнічых механізмаў налічвае каля 100 адзінак экскаватарна-бульдозернай тэхнікі, аўтамабіляў і кранаў рознай грузападымальнасці: экскаватары гусенічныя і колавыя, бульдозеры рознай магутнасці, пагрузчыкі, самазвалы, аўтабетоназмешвальнікі, бартавыя аўтамабілі, аўтамабілі з бартавымі паўпрычэпамі, аўтапалівазапраўшчыкі, аўтобусы, аўтавышкі, паўпрычэп-трал для перавозкі дарожна-будаўнічай тэхнікі і інш.

Аўтамабільны грузавы і пасажырскі транспарт

Спецаўтамабілі

Экскаватарна-бульдозерная тэхніка

АРЭНДА АЎТАМАБІЛЬНА-БУДАЎНІЧАЙ ТЭХНІКІ

Асноўная перавага арэнды спецтэхнікі заключаецца ў тым, што выдаткі на ўтрыманне і рамонт спецтэхнікі кладуцца на кампанію-арэндадаўца. У дадзеным выпадку арандатару няма неабходнасці адшукваць сродкі на куплю патрабаванай тэхнікі, праходзіць тэхнічныя агляды, рамантаваць у выпадку паломкі, арганізоўваць месца для прастою, плаціць дадатковыя падаткі і г.д.

Мы аказваем паслугі па арэндзе будаўнічай спецтэхнікі, як для арганізацый, так і для прыватных заказчыкаў, якім неабходна выканаць будаўнічыя работы на сваім участку.

Значная частка прапанаванай у арэнду будаўнічай спецтэхнікі з'яўляецца высокатэхналагічным абсталяваннем. Арэнда будаўнічай тэхнікі дапускае, што разам з тэхнікай Вам будуць прадастаўлены паслугі прафесійнага вадзіцеля-аператара.

ПЕРАВОЗКІ ВОДНЫМ ТРАНСПАРТАМ

Перавозкі водным транспартам нельга назваць распаўсюджанымі ў Беларусі. Разам з тым, дадзены від транспарту мае цэлы шэраг пераваг у параўнанні з аўтамабільным і чыгуначным транспартам. Па ключавых крытэрыях выбару віду транспарту для грузаперавозак, а гэта характарыстыкі эканамічнасці, грузападымальнасці і бяспекі - перавозкі па ўнутраных водных шляхах часта выглядаюць больш зручна.

У пераважнай большасці перавозкі водным транспартам з'яўляюцца часткай мультымадальных схем - груз, дастаўлены па рацэ, затым перагружаецца ў аўтатранспарт або таварныя вагоны цягнікоў. Як правіла, грузы водным транспартам перавозяцца не заўсёды хутка, аднак не варта забываць, што гэтая перавозка вельмі рэнтабельная пры вялікіх адлегласцях і мае значную правозную здольнасць.

У РУЭБП «Днепрабугводшлях» у эксплуатацыі знаходзіцца больш за 150 адзінак флоту: самаходны флот, земснаряды, брандвахты, плаўэлектрастанцыі, нафтаналіўныя баржы, баржы-пляцоўкі, завозні несамаходныя, моталодкі, мотазавозні, стоечны флот.

Для арганізацыі грузаперавозак могуць быць задзейнічаны буксірныя цеплаходы магутнасцю 300 л.з. з асадкай 60 і 90 см, баржы-пляцоўкі грузападымальнасцю да 500 т. (грузавы бункер: даўжыня - 36,9 м; шырыня - 7,1 м); да 900 т. (грузавы бункер: даўжыня - 61,25 м; шырыня - 7,3 м).

Паслугі, якія аказваюцца РУЭБП «Днепрабугводшлях», з выкарыстаннем воднага транспарту:

ГЕАГРАФІЯ ПЕРАВОЗАК ГРУЗАЎ

Аўтамабільныя грузаперавозкі ажыццяўляюцца толькі ў межах Рэспублікі Беларусь.

Транспарціроўка грузаў рачным транспартам ажыццяўляецца па ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь і на тэрыторыі Украіны: ад беларуска-ўкраінскай граніцы да г. Кіева.

ВІДЫ ГРУЗАЎ

Мы перавозім наступныя віды грузаў: адзінкавыя, камплектныя, насыпныя, навалочныя, наліўныя, генеральныя і інш. Магчыма арганізацыя транспарціроўкі цяжкавагавых і негабарытных грузаў, уключаючы перавозку тэхнікі і перавозку запчастак.

Транспарціроўка спецыяльных катэгорый грузаў праходзіць з захаваннем усіх правіл бяспекі. Для перавозкі тэхнікі, буйнагабарытных грузаў патрабуецца ўзгадненне маршруту з дзяржаўнымі органамі і атрыманне спецыяльнага дазволу. РУЭБП «Днепрабугводшлях» старанна сочыць за зменамі ў нацыянальным рэгуляванні грузаперавозак аўтамабільным транспартам, што дазваляе нашым супрацоўнікам прадастаўляць своечасовыя і бяспечныя перавозкі з улікам уласцівасцяў кожнага канкрэтнага грузу.

НАШЫ ПЕРАВАГІ

Аказанне іншым арганізацыям паслуг па грузаперавозках не з'яўляецца для РУЭБП «Днепрабугводшлях» асноўным відам дзейнасці. Але ў той жа час, арганізацыя перавозак грузаў аўтамабільным або водным транспартам з'яўляецца нашай паўсядзённый задачай на працягу больш чым 70-гадоў з дня ўтварэння прадпрыемства. За гэты час была старанна вывучана спецыфіка розных галін і сфер дзейнасці, таму кожны кліент атрымлівае праверанае і эфектыўнае рашэнне канкрэтнай задачы. Вы таксама можаце быць упэўнены, што з улікам патрабаванняў заканадаўства, нашымі спецыялістамі будуць аформлены ўсе неабходныя суправаджальныя дакументы на перавозку.

Яшчэ адной нашай перавагай з'яўляецца наяўнасць уласнага аўтамабільнага і рачнога транспарту, што ў сваю чаргу дазваляе арганізаваць розныя змешаныя схемы грузаперавозак.

КАНТАКТНАЯ ІНФАМАЦЫЯ

Для атрымання інфармацыі аб кошце і ўмовах арганізацыі грузаперавозак або арэнды будаўнічай тэхнікі Вы можаце звязацца з галоўным дыспетчарам РУЭБП «Днепрабугводшлях» па тэлефонах: +375 (165) 32-40-93, +375 (29) 624-49-69, або па адрасе: г. Пінск, пл. Леніна 20

У залежнасці ад актуальных суднаходных умоў, рачны грузавы састаў можа складацца з буксірнага цеплахода 1-3 барж-пляцовак

Буксірны цеплаход «Днепра-Буг»

Грузавы састаў на р. Прыпяць

1 баржа-пляцоўка грузапад’ёмнасцю 900 тон

Замяняе 18 вагонаў (50т) або 45 грузавых аўтамабіляў (20т)

Экскаватар HITACHI аднакаўшовы гідраўлічны на гусенічным ходзе ZX180LGN-5G

прызначаны для распрацоўкі катлаванаў, траншэй.Коўш-адваротная лапата ўмяшчальнасць каўша 0,6 м3, даўжыня рукаяці – 2,71м, максімальны радыус капання – 9,43м

Бульдозер SHANTUI SD-16

прызначаны для перамяшчэння грунтовых пластоў і шчэбню, а таксама для фарміравання і ліквідацыі траншэй, канаў, насыпных валоў і г.д.

Аўтасамазвал МАЗ грузападымальнасцю 20 т

0
/
0