Гідратэхнічныя збудаванні – збудаванні, якія падвяргаюцца ўздзеянню воднага асяроддзя, прызначаныя для выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, прадухілення шкоднага ўздзеяння вод, у тым ліку забруджаных вадкімі адходамі, уключаючы плаціны, будынкі гідраэлектрастанцый (ГЭС), вадаскідныя, вадаспускныя і водавыпускныя, водазаборныя, рыбазагараджальныя і рыбапрапускныя збудаванні, каналы, помпавыя станцыі (ПС), суднаходныя шлюзы, збудаванні, прызначаныя для абароны ад паводак і разбурэнняў берагоў вадасховішчаў, берагоў і дна рэчышчаў рэк, збудаванні (дамбы), якія абараняюць населеныя пункты і сельскагаспадарчыя ўгоддзі ад затаплення і падтаплення, якія агароджваюць попелашлакаадвалы і сховішчы вадкіх адходаў прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацый, устройства ад размыву на каналах і да т.п.

Аб'ектамі праектавання нашага аддзела з'яўляюцца наступныя гідратэхнічныя збудаванні:

Берагаўмацавальныя, ахоўныя, рэгуляцыйныя і загараджальныя збудаванні

Вадаводы замкнёнага папярочнага сячэння ГЭС і збудаванні на іх

Вадаскідныя, вадаспускныя і водавыпускныя збудаванні

Вадасховішча

Водазаборныя збудаванні

Гідратэхнічныя збудаванні суднабудаўнічых і суднарамонтных прадпрыемстваў

Збудаванні навігацыйнай абстаноўкі

Каналы водагаспадарчага прызначэння і суднаходныя на ўнутраных водных шляхах

Малыя гідраэлектрастанцыі (малыя ГЭС)

Партовыя збудаванні

Плаціны бетонныя і жалезабетонныя

Плаціны і дамбы з грунтавых матэрыялаў

Рыбапрапускныя і рыбаахоўныя збудаванні

Суднапрапускныя збудаванні

Гідратэхнічныя збудаванні падзяляюць на пастаянныя і часовыя. Да часовых адносяць збудаванні, якія выкарыстоўваюцца толькі ў перыяд будаўніцтва, рэканструкцыі і рамонту пастаянных збудаванняў. Пастаянныя гідратэхнічныя збудаванні ў залежнасці ад прызначэння падзяляюць на асноўныя і другарадныя. Да асноўных гідратэхнічных збудаванняў адносяцца збудаванні, пашкоджанне або разбурэнне якіх прыводзіць да парушэння або спынення нармальнай працы электрастанцый, спынення і памяншэння падачы вады для водазабеспячэння і арашэння, затаплення і падтаплення ахоўнай тэрыторыі, спынення або скарачэння суднаходства, забруджвання глебы і водных крыніц вадкімі адходамі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Да другарадных гідратэхнічных збудаванняў адносяцца збудаванні, разбурэнне або пашкоджанне якіх не цягне за сабой указаных небяспек.

Гідратэхнічныя збудаванні ў залежнасці ад іх вышыні і тыпу грунтоў заснавання, сацыяльна-эканамічнай адказнасці і пры магчымых аварыях падзяляюць на класы (I, II, III, IV). Часовыя будынкі, як правіла, варта адносіць да нажэйшага IV класа.

Будаўніцтва міні-гідраэлектрастанцыі на рацэ Іса Слонімскага раёна
Будаўніцтва міні-гідраэлектрастанцыі на рацэ Іса Слонімскага раёна
МГЭС Іса3
0
/
0

ВЯРНУЦЦА НАЗАД