Канал – штучны адкрыты вадавод у земляной выемцы ці насыпе.
Каналы адрозніваюць па:
1. прапускной здольнасці, м
3/с:
- вельмі малыя – менш 5;
- малыя – 5÷35;
- сярэднія – 35÷350;
- вялікія – 350÷800;
- вельмі вялікія – больш 800;
2. прызначэнні:
- меліярацыйныя (асушальныя, арашальныя);
- дэрывацыйныя;
- вадаправодныя;
- суднаходныя;
- абвадняльныя;
- лесасплаўныя;
- рыбаводныя.
Выбар трасы, тыпу і параметраў канала абгрунтоўваецца шляхам супастаўлення варыянтаў з улікам наступных фактараў:
- рэльефу мясцовасці;
- прапускной здольнасці;
- інжынерна-геалагічных умоў;
- мінімальнага перасячэння канала з інжынернымі камунікацыямі і збудаваннямі;
- аб'ёмаў работ;
- магчымых змяненняў уласцівасці грунтоў у працэсе эксплуатацыі канала;
- выдаткаў на эксплуатацыю;
- патрэбнасці ў вадзе патрабаванай якасці для каналаў комплекснага прызначэння;
- структуры планаванага суднаходства, памераў разліковых судоў (саставаў), забеспячэння бяспекі суднаходства - для суднаходных каналаў;
- аховы навакольнага асяроддзя.
Каналы комплекснага водагаспадарчага прызначэння праектуюць на аснове прагнозу патрэбнасці ў вадзе патрабаванай колькасці для галін народнай гаспадаркі ў раёнах, што намячаюцца да абслугоўвання каналам.
Суднаходныя каналы падзяляюцца:
1. Па тыпу:
- злучальныя;
- абыходныя;
- падыходных;
2. Ад умоў плавання:
- адкрытыя(свабодныя);
- шлюзаваныя (адна-, двухсхільнай схемай шлюзавання).
Для каналаў варта прадугледжваць мерапрыемствы па абароне ад падтаплення і забалочвання тэрыторыі ўздоўж трасы, а таксама ад зарастання каналаў воднай расліннасцю.