Агульная працягласць беларускай часткі міжнароднага воднага шляху Е40, які праходзіць па р. Мухавец, Днепра-Бугскім канале, р. Піна і р. Прыпяць складае 651 км. Ад Брэста ўздоўж ракі Мухавец і Днепра-Бугскага канала размешчана дзевяць шлюзаў, а паміж г. Пінск і г. Мікашэвічы - два шлюзы.
Значная частка навігацыйнага і гідратэхнічнага абсталявання Днепра-Бугскага канала была пабудавана да вайны і адноўлена ў 1945-47 гг. Улічваючы поўны знос асноўных канструкцый, а таксама неадпаведнасць габарытаў камер суднаходных шлюзаў сучасным патрабаванням, у рамках нацыянальных праграм развіцця воднага транспарту вядзецца планамерная работа па правядзенні іх рэканструкцыі. Пры гэтым мадэрнізуемыя суднаходныя шлюзы прыводзяцца ў адпаведнасць з патрабаваннямі Va класа па еўрапейскай класіфікацыі. Пачынаючы з 2003 года, было рэканструявана 5 суднапрапускных шлюзаў і 3 плаціны.
Ужо выканана рэканструкцыя ўсіх гідравузлоў заходняга схілу Днепра-Бугскага канала. У цяперашні час вядзецца праца па рэканструкцыі чарговага шлюза на ўсходнім схіле ДБК "Рагадашч" у Іванаўскім раёне.
Тэхнічныя характарыстыкі суднаходных шлюзаў Днепра-Бугскага воднага шляху.
Пралёты пад мастамі па ўсім шляху больш за 7 м, што адпавядае патрабаванням Vb класа водных шляхоў.
Парадак праходу пад мастамі, праход плацін і шлюзаў у адпаведнасці з правіламі плавання па ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь
Графік працы суднапрапускных збудаванняў Днепра-Бугскага канала: кругласутачна в ў навігацыйны перыяд.
Структурнае падраздзяленне, адказнае за работу гідратэхнічных збудаванняў Днепра-Бугскага канала:
Аддзел гідратэхнічных збудаванняў
тэл./Факс +375 (165) 62-22-86
ogts@dneprobug.by