Будаўнічы праект – стадыя распрацоўкі праектнай дакументацыі, падчас якой ствараецца сістэма ўзаемазвязаных праектных дакументаў, якія забяспечваюць непасрэдную рэалізацыю інвестыцый у будаўніцтве.
Пры распрацоўцы праектнай дакументацыі ў адну стадыю-будаўнічы праект уключае раздзелы (раздзелы праектавання) па аналогіі з архітэктурным праектам..
Пры распрацоўцы праектнай дакументацыі ў дзве стадыі – дакументацыю будаўнічага праекта дапаўняюць вузламі, дэталямі і спецыфікацыямі па канструкцыі даху, каркасаў вітражоў і фасадных элементаў, саманясучых сцен і перагародак, падвесных столяў, пандусаў, ганкаў, агародж, казыркоў, навесаў, па ўстаноўцы вокнаў, дзвярэй, варот.
Будаўнічы праект распрацоўваюць у аб'ёме, неабходным і дастатковым для выканання будаўніча-мантажных работ. Састаў будаўнічага праекта павінен адпавядаць патрабаванням СТБ 2255 і стандартаў сістэмы праектнай дакументацыі для будаўніцтва (СПДБ).
Неабходнасць распрацоўкі будаўнічага праекта пры адно-або двухстадыйным праектаванні вызначае заказчык на прадінвестыцыйнай стадыі праекта і перадае як зыходныя дадзеныя праекціроўшчыку ў зацверджаным заданні на праектаванне.