Тэхналагічныя рашэнні (ТХ).
Раздзел павінен утрымліваць тэкставую і графічную часткі.
У тэкставай частцы прыводзяць:
- дадзеныя аб праектнай магутнасці і наменклатуры (асартыменце) прадукцыі, прызначанай да вытворчасці з улікам выдзялення пускавых комплексаў;
- характарыстыку прынятых схем вытворчасці і дадзеныя аб складзе прадпрыемства, рэжыме работы асобных вытворчасцяў (змен у суткі, сутак у годзе);
- дадзеныя разлікаў патрэбы ў сыравіне, асноўных і дапаможных матэрыялах, тары і ўпакоўцы;
- пералік і тэхнічныя характарыстыкі (спецыфікацыі) прымяняльнага асноўнага і дапаможнага абсталявання, у тым ліку грузападымальнага, транспартных сродкаў і механізмаў;
- звесткі пра патрэбы на тэхналагічныя неабходнасці ў паліве, пары, холадзе, сціснутым паветры, халоднай і гарачай вадзе, сцёках, цеплавой і электрычнай энергіі і інш.;
- рашэнні па механізацыі і аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў;
- звесткі аб разліковай колькасці, прафесійна-кваліфікаваным складзе работнiкаў з размеркаваннем па групах вытворчых працэсаў;
- звесткі па арганізацыі кантролю якасці сыравіны, дапаможных матэрыялаў і гатовай прадукцыі;
- рашэнні па арганізацыі рамонтнай гаспадаркі.
Графічная частка павінна ўтрымліваць:
- прынцыповыя схемы тэхналагічных працэсаў;
- тэхналагічныя кампаноўкі па карпусах (цэхах) з указаннем размяшчэння асноўнага тэхналагічнага абсталявання з узбуйненай прывязкай да будаўнічых канструкцый;
- схемы грузапатокаў для буйных прадпрыемстваў (пры неабходнасці).