Генеральны план (ГП).
Раздзел павінен утрымліваць тэкставую і графічную часткі.
У тэкставай частцы прыводзяць:
- кароткую характарыстыку раёна і пляцоўкі (пляцовак) будаўніцтва аб'екта;
- дадзеныя аб прынятых размерах санітарна-ахоўных зон;
- рашэнні па генеральным плане (з улікам занавання тэрыторыі), унутрыпляцовачным і пазапляцовачным транспарце (чыгуначны, аўтамабільны ці іншы транспарт, які ажыццяўляе дастаўку матэрыялаў, камплектуючых і т. п. для забеспячэння вытворчых працэсаў на ўведзеным у эксплуатацыю аб'екце будаўніцтва), дадзеныя аб відах транспарту, асноўныя рашэнні па добраўпарадкаванні тэрыторыі, рашэнні па размяшчэнні інжынерных сетак і камунікацый;
- дасягнутыя паказчыкі генеральнага плана (у таблічнай форме) для ўчастка ў межах работ па добраўпарадкаванні:
- плошча ўчастка ў агароджы (умоўных межах, у межах работ), м2 (га);
- плошча забудовы, м2 (га);
- плошча пакрыццяў аўтадарог, тратуараў, дарожак, м2;
- шчыльнасць забудовы, %;
- плошча азелянення, м2;
- каэфіцыент выкарыстання тэрыторыі.
Графічная частка павінна ўтрымліваць:
- сітуацыйную схему размяшчэння аб'екта з нанясеннем на яе межаў зямельнага ўчастка. Пры неабходнасці наносяць праектаваныя пазапляцовачныя сеткі і камунікацыі, пункт іх падключэння да існуючых інжынерных сетак, межы санітарна-ахоўных зон, асабліва ахоўных тэрыторый;
- ггенеральны план на тапагеадэзічнай аснове М1:500, М1:1000, М1:2000 з нанясеннем будынкаў і збудаванняў, аўтамабільных дарог і чыгунак, эстакад транспартных камунікацый, якія існуюць, будуць праектавацца, рэканструявацца ці зносіцца; схемы арганізацыі рэльефу ў праектных метках апорных пунктаў планіроўкі, асноўных элементаў добраўпарадкавання, азелянення тэрыторыі, адхонаў, подпорных сценак, водаадводных збудаванняў. Прыводзіцца канструкцыя дарожных пакрыццяў, канструкцыі верхняй забудовы і землянога палатна чыгунак, водаадводных латкоў, канаў, вадапропускных труб і іншых водаадводных збудаванняў.
- план земляных мас, на якім паказваюць межы праектаваных пляцовак, контуры асноўных будынкаў і збудаванняў, квадраты з праектнымі, натурнымі і рабочымі меткамі, якія ўваходзяць па чарзе ў будаўніцтва і пускавыя комплексы;
- зводны план унутрыпляцовачных інжынерных сетак і камунікацый;
- план трас і падоўжныя профілі лінейных збудаванняў (пры неабходнасці).
Дадаткова да асноўных чарцяжоў, зыходзячы з канкрэтнага месца і ўмоў размяшчэння аб'екта, падлягае распрацоўцы план арганізацыі дарожнага руху.
Як правіла, тэкставую частку прыводзяць у агульнай тлумачальнай запісцы (як раздзел), а графічную – у камплекце чарцяжоў маркі «ГП» у будаўнічым праекце або ў выглядзе збрашураванага тома (кнігі) у архітэктурным праекце (дапускаецца гэтак жа брашураваць у том, кнігу або альбом у будаўнічым праекце).