Днепра-Бугскі водны шлях
Рэспубліканскае ўнітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства
Днепра-Бугскі водны шлях
Рэспубліканскае ўнітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства
Днепра-Бугскі водны шлях
Рэспубліканскае ўнітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства
0
/
0
Рэспубліканскае ўнітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прызнаным лідарам у галіне эксплуатацыі, будаўніцтва і рэканструкцыі водных транспартных сістэм і гідратэхнічных збудаванняў.
Забяспечваем бяспечныя ўмовы для суднаходства
і кіруем воднымі рэсурсамі

Мэты дзейнасці прадпрыемства

Наша асноўная работа - гэта комплексная эксплуатацыя Днепра-Бугскага канала, Белаазёрскай водасілкавальнай сістэмы і ўнутраных суднаходных шляхоў на рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, і Заходняя Дзвіна. Мы абслугоўваем 789,4 кіламетра водных шляхоў у Брэсцкай, Гомельскай і Віцебскай абласцях. 11 гідравузлоў рэгулююць участак у 243,2 км ад Брэста да г / в «Стахава» (Столінскі раён) і прапускаюць судны ў навігацыйны перыяд. Кіраванне воднымі рэсурсамі адбываецца з дапамогай размешчаных на гідравузлах водапрапускных збудаванняў. Магчымасць уплываць на ўзровень вады на рэгуляваным участку дазваляе нам у выпадку неабходнасці мінімізаваць у прылеглых раёнах страты ад стыхійных бедстваў: паводак, затапленняў і засух.

Другі асноўны напрамак дзейнасці прадпрыемства - гідратэхнічнае будаўніцтва. У актыве прадпрыемства будаўніцтва такіх аб'ектаў як суднаходныя шлюзы па стандарце Vа водных шляхоў міжнароднага значэння, будаўніцтва малых ГЭС, добраўпарадкаванне набярэжных, рэканструкцыя падводных пераходаў нафта-і газаправодаў, будаўніцтва вяслярных каналаў, а таксама цэлага шэрагу іншых аб'ектаў гідратэхнікі. Геаграфія работ ахоплівае ўсе рэгіёны краіны.

ПАДРАБЯЗНЕЙ ПРА НАС

Засцерагаем ад паводкаў і затапленняў
Супрацьдзейнічаем засухам

Прадпрыемства неаднаразова прызнавалася пераможцам розных вытворчых спаборніцтваў і конкурсаў. Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь РУЭБП «Днепрабугводшлях» па выніках працы за 2006, 2008-2010 і 2014 гады занесена на Рэспубліканскую Дошку Пашаны.

Калектыў РУЭБП «Днепрабугводшлях» ніколі не падводзіць заказчыкаў, забяспечваючы выкананне ўсіх работ з высокай якасцю і ва ўстаноўленыя тэрміны.